Занятак 1

ТЭМА "Наша мова"
Родная мова
У горадзе,
Між ніў жытнёвых, 
У важным доме, 
Сціплай хаце
Не забываце
Роднай мовы -
Для нас навек яна,
Як маці.

Каб свет
Чароўнай прыгажосцю
Вас ні на момант 
Не пакінуў
Шануйце мову
Не як госцю,
А як матулю,
Гаспадыню.               (Міхась Пазнякоў) 

Міколкавы пытанні
- Француз па-французку,
Па-польску паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?

Замежную мову
Старанна вучу,
А на беларускай - 
Не ўмею, маўчу.

Чаму, адкажы мне,
Ты, тата і дзед
Не размаўлялі
На роднай нідзе?

Я рускую мову
Люблю і вучу,
І нашу таксама
Я ведаць хачу.

Буквар беларускі
Прашу мне купіць,
І родную мову
Пачну я вучыць.              (Міхась Пазнякоў) 



Комментариев нет:

Отправить комментарий